Жыхар абласнога цэнтра пры правядзенні земляных работ на сваім дачным участку ў вёсцы Белынавічы Віцебскага раёна знайшоў падазроны металічны прадмет, які нагадваў снарад.
Аб сваёй знаходцы мужчына паведаміў у міліцыю. Па інфармацыі УУС Віцебскага аблвыканкама, прыбыўшыя на месца сапёры пры далейшым аглядзе мясцовасці выявілі 28 артылерыйскіх снарадаў калібрам 76 мм, тры артылерыйскія снарады калібрам 45 мм, два артылерыйскія ўзрывальнікі, а таксама адну гільзу з капсульной утулкай часоў Вялікай Айчыннай вайны
Выбухованебяспечныя прадметы знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5524 УВ МУС.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/artyleryyski-snarad
[2] https://zviazda.by/be/tags/sapyory