Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2020» Арына Пехцерава выступіць пад нумарам 5. Гэта стала вядома сёння па выніках лёсавання, паведамляе [1] БелТА.
Краіна-гаспадыня Польшча выступіць пад шостым нумарам. Конкурс адкрые Германія, а апошняй выступіць Францыя.
У гэтым годзе ў сувязі з пандэміяй каранавіруса Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў рашэнне правесці дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» ў новым фармаце — у эфіры будуць гучаць загадзя запісаныя кампазіцыі удзельнікаў шоў. Галоўныя прычыны — забеспячэнне бяспекі дзяцей ва ўмовах пандэміі, а таксама немагчымасць прысутнасці дэлегацый у краіны — арганізатара конкурсу ў сувязі з закрыццём межаў.
Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2020» пройдзе 29 лістапада. Прамую трансляцыю з 19.00 будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».
Фота з асабістага архіва Арыны Пехцеравай
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/arina-pehtereva-vystupit-na-detskom-evrovidenii-pod-nomerom-5-416950-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne-2020-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-eurabachanne-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/muzyka