Міністр абароны Віктар Хрэнін у перадачы «Размова ў Прэзідэнта» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» [1] распавёў пра планы па закупцы новай ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама раскрыў невялікі спойлер маючых адбыцца беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2021».
Міністр абароны распавёў, што ўжо складзены план развіцця Узброеных Сіл Беларусі на 2021-2025 гады, які прайшоў узгадненне з усімі зацікаўленымі. У ім захоўваецца асноўны напрамак — мадэрнізацыя і закупка новага ўзбраення. «Гэты напрамак будзе працягнуты, — запэўніў Віктар Хрэнін. — Асноўнае — захаваць існуючы баявы патэнцыял, павысіць узровень падрыхтоўкі і вывучкі войскаў, працягнуць павышэнне працэнта новай сучаснай тэхнікі шляхам мадэрнізацыі і закупкі».
У гэтым годзе абнаўленне вялося ў адпаведнасці з эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы, такі ж падыход будзе і далей.
«Працягнем закупкі па самалётах Су-30СМ — у наступным годзе плануем закупіць яшчэ 4. Таксама падпісаны кантракт з Расійскай Федэрацыяй — жадаем закупіць 4 верталёты Мі-35. Плануем пераўзброіць два механізаваныя батальёны на БТР-82А. Таксама працягнуццазакупляцца сродкі радыёэлектроннай барацьбы, сувязі», - распавёў ён. Стаўка пры гэтым робіцца на айчынныя ўзоры сувязі, якія маюць і вялікі экспартны патэнцыял.
Віктар Хрэнін нагадаў таксама, што ў 2021 годзе на тэрыторыі Беларусі пройдуць сумесныя з Расеяй міжнародныя вучэнні «Захад-2021». Гэтаму будзе папярэднічаць велізарны комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў. «Маштаб будзе большы, чым у гэтым годзе, — запэўніў міністр. — Гэта будзе адбывацца на пяці палігонах, якія ёсць у Беларусі».
Спасылкі
[1] http://www.tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-hrenin
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony