ДТЗ адбылося ўвечары ў панядзелак, паведамілі ў ДАІ [1].
21-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Фольксваген», рухаўся па вуліцы Арлоўскай з боку праспекта Пушкіна ў напрамку праспекта Пераможцаў. Паднімаючыся на пуцеправод, ён не ўлічыў ўмовы надвор'я, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі дарогі. Там ён наехаў на дарожны знак.
Кіроўца і пасажыр не пацярпелі, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz