zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зімовы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын!»

  • 24.11.2020 16:06

Стартуе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Зімовы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын!» Яна пачынаецца 25 лістапада. Мерапрыемствы працягнуцца да 4 снежня.


У гэты перыяд супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўто да эксплуатацыі зімой. Акрамя таго, прадстаўнікі дарожнай міліцыі правядуць маніторынг стану праезнай часткі, утрымання вуліц і дарог у бяспечным для дарожнага руху стане, выступяць з прафілактычнымі гутаркамі ў працоўных калектывах.

— Як паказвае статыстыка, у зімовы перыяд колькасць дарожна-транспартных здарэнняў узрастае ў разы. Прычынай таму — дрэнная бачнасць і нездавальняючы стан праезнай часткі. Непагадзь, мокры асфальт, бруд ствараюць неспрыяльную дарожную абстаноўку. У такое надвор’е пагаршаецца счапленне аўтамабільных шын з дарожным пакрыццём і тармазны шлях аўтамабіля павялічваецца. І нават нязначнае перавышэнне хуткасці можа прывесці да сур’ёзнага ДТЗ, — кажа старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Партызанскага РУУС сталіцы Таццяна Спадабаева.

У сувязі з надыходам першых замаразкаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім кіроўцам звярнуць увагу на тэхнічны стан сваіх аўтамабіляў. Неабходна праверыць спраўнасць тармазной сістэмы, светлавых прыбораў, шклоачышчальнікаў, прылад абагравання і абдзімання шкла. Акрамя таго, аўтааматары павінны замяніць летнюю гуму на зімовую.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях масай звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах масай да 5 т. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку. Покрышкі, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці, павінны быць пазначаныя маркіраваных знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай ўнутры яе альбо знакамі «М+S», «М&S», «МS» або «All Seasons».

За несвоечасовае абсталяванне транспартных сродкаў зімовымі шынамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да 0,5 базавай велічыні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Тэгі:
  • Зімнія шыны [1]
  • зімовы сезон [2]
  • зімовыя шыны [3]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zimniya-shyny
[2] https://zviazda.by/be/tags/zimovy-sezon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zimovyya-shyny