Інцыдэнт адбыўся 24 лістапада ў пункце пропуску Макраны, паведамілі [1] на сайце ДПК.
Пры аглядзе грузавіка ў адным з аўто брэсцкія пагранічнікі выявілі боепрыпасы.
Аўтацягнік перавозіў легкавыя аўтамабілі ва ўкраінскі Львоў. Пад вадзіцельскім сядзеннем аднаго з аўто памежнікі выявілі 17 патронаў «9 *19 мм Парабелум».
Боепрыпасы перададзеныя супрацоўнікам Маларыцкага РАУС, праводзяцца працэсуальныя дзеянні.
Фота: ДПК
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/78459/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-pagranichny-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/patrony