У горадзе Лугана жанчына напала з нажом у краме на двух іншых жанчын, прычыніўшы ім раненні. Мясцовая паліцыя не выключае, што гаворка ідзе пра тэракт, перадае [1] ТАСС.
28-гадовая швейцарка накінулася з нажом на двух жанчын у краме, параніўшы абедзвюх ў шыю. Па дадзеных паліцыі, адна з пацярпелых атрымала цяжкія траўмы, аднак яе жыццю нічога не пагражае. Улады не выключаюць версію тэрарыстычнага акту.
Адзначаецца, што вартавыя парадку з кантона Цічына высвятляюць матывы і абставіны таго, што адбылося, працуючы ў цесным узаемадзеянні з федэральнай паліцыяй.
Прэв’ю: 20min.ch
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/10088911
[2] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/napadzenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/terakt