Пра гэта паведамілі [1] на сайце МНС.
24 лістапада ў 16:30 выратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры ў горадзе Ліда па вуліцы Максіма Горкага.
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца пажару, назіралася задымленне ў кватэры на пятым паверсе шматкватэрнага жылога дома.
Пры правядзенні разведкі звяном газадымаахоўнай службы ў жылым пакоі на тлеючай канапе выяўлены гаспадар, які спаў. З ужываннем маскі ён быў вынесены на свежае паветра і перададзены медыкам. Пасля агляду мужчына адпушчаны дадому, у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.
Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці. Прычына высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/329654/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/lida