Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС сталіцы затрыманы 43-гадовы мужчына, які скраў грошы з кашалька калегі, паведамілі [1] на сайце МУС.
У Савецкі РУУС г. Мінска звярнуўся мінчанін з заявай аб знікненні грошай з кашалька. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання і высветлілі асобу выкрадальніка. Ім аказаўся 43-гадовы раней судзімы жыхар Мінска.
Затрыманы растлумачыў, што ў дзень звальнення ён запатрабаваў у кіраўніцтва грошы за адпрацаваны час, на што яму адказалі, што разлік вырабяць на працягу трох рабочых дзён.
Тады, як патлумачыў мужчына, ён адправіўся ў раздзявальню забраць свае рэчы. На падлозе ў шафе, якую яны дзялілі разам з калегам, ён убачыў кашалёк. Грашовыя сродкі ў памеры 100 даляраў ЗША і 5000 рублёў РФ мужчына забраў, а кашалёк паклаў на месца.
Устаноўлена, што грашовыя сродкі ён абмяняў ў абменным пункце валют і выдаткаваў на ўласныя патрэбы. Агульная сума шкоды склала каля 400 рублёў.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Савецкі (г. Мінска) РАСК Беларусі, дзе дзеянням мінчука дадзена прававая ацэнка.
Прэв’ю: bgvesti.ru
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/4582
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kalega
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk