Удзень 20 жніўня ўчастковыя інспектары міліцыі Чэрвеньскага РАУС выехалі на сямейны скандал у адзін з дамоў у Чэрвені. Як высветлілася, яго гаспадар, знаходзячыся ў нецвярозым стане, абражаў жонку і пагражаў ёй расправай, паведамляе МУС [1].
Міліцыянеры прапанавалі грамадзяніну сесці ў службовы аўтамабіль і праехаць у РАУС для разбору. Але ён адмовіўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў, размахваў рукамі, а пасля ўзяў металічнае крэсла і ўдарыў ім ўчастковага інспектара.
16 лістапада суд Чэрвеньскага раёна разгледзеў крымінальную справу па артыкуле 364 КК Рэспублікі Беларусь «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і прысудзіў яму тры месяцы арышту.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/3224
[2] https://zviazda.by/be/tags/cherven