Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ № 442 «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», якім на 6 месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі яны мінаюць з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу мінае 1 снежня гэтага года, то ён працягваецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.
Пастановай Савета Міністраў будуць вызначаны вычарпальны пералік дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецца, і найменняў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы былі выдадзены. Чакаецца, што ў пералік увойдуць працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарты грамадзяніна, пасведчанні кіроўцы і многія іншыя дакументы.
Аналагічны падыход ужо прымяняўся і добра сябе зарэкамендаваў у першую хвалю пандэміі. Так, згодна з указам № 172 ад 19 мая гэтага года дазволы і іншыя дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся з 30 красавіка па 31 ліпеня гэтага года, аўтаматычна падаўжаліся на 3 месяцы.
У перыяд складанай эпідэмічнай абстаноўкі дадзеныя меры дазволяць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб’екты гаспадарання.
Прэв’ю: klich.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/srok-dejstvija-istekshih-spravok-i-dokumentov-juridicheskih-i-fizicheskih-lits-prodlen-na-polgoda-417317-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dakumenty