Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алена Лукашэвіч падчас аператыўнай нарады ў Мінскім гарвыканкаме. У прыватнасці, яна заявіла, што ў Мінску ў чарзе на жыллё знаходзяцца 6,3 тысячы шматдзетных. З пачатку года на паляпшэнне жыллёвых умоў ужо накіравана 2,4 тысячы такіх сем'яў, а яшчэ 1,6 тысячы атрымаюць накіраванне да канца года.
Начальнік упраўлення дадала, што для гэтых мэт адміністрацыям раёнаў выдзелена 1 536 кватэр у 15 аб'ектах будаўніцтва, у тым ліку ў двух дамах у Смалявічах. Для іх размеркавання паміж тымі, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, цяпер праводзіцца збор заяў. Толькі за мінулую дэкаду месяца ўжо выдзелена больш за 300 ква-
тэр. Да канца года адміністрацыям раёнаў будзе выдзелена яшчэ 11 аб'ектаў будаўніцтва на 1629 кватэр.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: hata.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/shmatdzetnyya-semi
[5] https://zviazda.by/be/tags/palyapshenne-zhyllyovyh-umou