Беларусь гатовая спыніць любое ўзаемадзеянне з Саветам Еўропы, калі ён будзе прымаць нейкія праграмы па супрацоўніцтве з краінай без узгаднення з беларускім бокам. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА [1].
«Мы зацікаўлены супрацоўнічаць з гэтай арганізацыяй. Але калі справа пойдзе далей такім чынам, што Савет Еўропы будзе без ўзгаднення з Беларуссю прымаць нейкія рашэнні аб праграмах супрацоўніцтва з нашай краінай, то мы проста спынім любое ўзаемадзеянне з гэтай арганізацыяй», — заявіў Уладзімір Макей.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сваю чаргу звярнуў увагу, што заходнія калегі Беларусі і Расіі прынцыпова не хочуць паважаць міжнародныя правілы, у той жа час Савет Еўропы спрабуе навязваць свае прынцыпы нават тым краінам, якія не ўваходзяць у арганізацыю.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/makej-zajavil-o-gotovnosti-belarusi-prekratit-ljuboe-sotrudnichestvo-s-sovetom-evropy-417442-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-europy