Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў сустрэчу са старшынёй Венгерскай рабочай партыі Дзьюлам Цюрмерам, паведамляе БЕЛТА [1].
Венгерскі палітык Дзьюла Цюрмер ўзначальвае Венгерскую рабочую партыю больш за 30 гадоў — з моманту яе стварэння. І хоць гісторыя гэтага палітычнага руху пачалася яшчэ ў 1918 году (калі ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Венгрыі адкалолася левае крыло, утварыўшы Камуністычную партыю), свой сучасны выгляд і ідэалогію ён здабыў напрыканцы 1980-х.
Венгерская рабочая партыя знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі большасці буйных партый у сваёй краіне і прытрымліваецца ідэалаў сацыялістычнай рэвалюцыі.
У 2010 годзе Дзьюла Цюрмер прыязджаў у Беларусь у якасці міжнароднага назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-provel-vstrechu-s-predsedatelem-vengerskoj-rabochej-partii-417459-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vengryya