Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць працы над новай Канстытуцыяй з тым, каб не дазволіць наступнаму кіраўніку разбурыць дзяржаву. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы [1], паведамляе БЕЛТА [2].
Кажучы пра тое, як наладжана работа па супрацьдзеянні каранавіруснай інфекцыі, Прэзідэнт згадаў фарміраванне спецыяльных штабоў ў рэгіёнах і важную ролю мясцовых органаў улады.
«Дзякуй богу, што ў нас існуе вертыкаль улады. І вы напэўна заўважылі, што асноўны ўдар нашых пратэстуноў наносіцца па прэзідэнце і вертыкалі ўлады. Давай, дэмакратыя, усе павінны абірацца ... Мы гэта праходзілі ў перыяд Гарбачова, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ж абіралі ўсіх — кіраўнікоў прадпрыемстваў, дырэктараў. Ну што, давыбіраліся? І краіну страцілі, і Саюз разваліўся. Нам гэтую падлянку хочуць падкінуць цяпер».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выступае за ўнясенне паправак у Канстытуцыю і перакананы ў неабходнасці скарэктаваць паўнамоцтвы Прэзідэнта. «Я прыхільнік новай Канстытуцыі. Не таму, што дэмакратыю нейкую трэба. Не ў дэмакратыі справа, — сказаў ён. — Мяне што ў гэтай сітуацыі хвалюе: незнаёмаму прэзідэнту такую Канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда».
«У нас вельмі сур’ёзная Канстытуцыя. Казахстан, Расія, мы — мабыць, вось тры прасунутыя дзяржавы, якія маюць такую сур’ёзную жорсткую Канстытуцыю, дзе ад рашэння прэзідэнта залежыць усё. З гэтага пункту гледжання, разумеючы, што не дай бог прыйдзе чалавек і захоча развязаць вайну і іншае ... Так, трэба нам стварыць новую Канстытуцыю, але выгодную для нашай краіны, каб потым краіна не абвалілася», - растлумачыў беларускі лідар.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20201127/1606459725-prezident-navedvae-shostuyu-garadskuyu-balnicu-minska
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-novaja-konstitutsija-dolzhna-byt-vygodnoj-dlja-strany-417645-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya