Працягваецца этап глядацкага галасавання фестывалю «Мары здзяйсняюцца» — адзінага інклюзіўнага мерапрыемства для дзяцей з асаблівасцямі, якія жывуць у інтэрнатных установах. Кожны жадаючы можа падтрымаць удзельнікаў сваім голасам, тым самым даць яму шанец з’ездзіць на свята ў Мінск.
— Гэта цудоўны фестываль, — кажа намеснік дырэктара Веснаўскага Дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця Таццяна КАРПОВІЧ. — Мы кожны год удзельнічаем. Сёлета нашы выхаванцы прадстаўляюць на фестывалі харэаграфічны нумар «Я малюю». Улічваючы, якія цяжкія захворванні ў нашых дзяцей, яны танчаць проста фантастычна. Нашы выхаванцы рэдка куды выязджаюць і калі такое адбываецца, для іх гэта цэлае свята.
Кожны беларус можа стаць чараўніком. Трэба толькі зайсці на сайт [1] і націснуць «птушачку» пад упадабаным творчым нумарам.
Фестываль «Мары здзяйсняюцца» рэалізуецца па ініцыятыве дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Свет без межаў» і сёлета прысвечаны 20-годдзю дзейнасці гэтай арганізацыі.
Праз сайт можна зрабіць таксама фінансавую падтрымку фестывалю. Імёны тых, хто атрымаў найбольшую колькасць галасоў, агучаць 23 снежня. Пасля гэтага лепшых з іх абярэ журы фестывалю. Канчатковыя вынікі будуць агучаны пад Стары Новы год.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Прэв’ю: pro-deonica.ru
Спасылкі
[1] https://wwb.by/festival-mechty-sbyvayutsya/festival-2020/?clear%20cache%20=Y
[2] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/magilyou