Адзіная гарадская служба занятасці адкрыецца ў сталіцы 1 снежня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміла [1] старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
— Новая служба аб’яднае існуючыя аддзелы працаўладкавання, што дазволіць значна павысіць якасць абслугоўвання грамадзян, — адзначыла Рамановіч. — У сучасным будынку на вул. Берасцянскай, 20, — менавіта па гэтым адрасе размесціцца гарадская служба занятасці — мінчанам акажуць садзейнічанне ў пошуку працы і працаўладкаванні, накіруюць на навучанне, дапамогуць зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага.
У адзінай гарадской службе занятасці ўсе паслугі па працаўладкаванні мінчане змогуць атрымліваць цэнтралізавана.
Прэв’ю: ru.depositphotos.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/edinaya-gorodskaya-sluzhba-zanyatosti-otkroetsya-v-stolicze-1-dekabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sluzhba-zanyatasci-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne