20 лістапада ў сталічнай школе № 61 адбылося [1] надзвычайнае здарэнне: многія дзеці сталі скардзіцца на дрэннае самаадчуванне, мелі прыкметы харчовага атручвання. У афіцыйным тэлеграм-канале [2] Міністэрства аховы здароўя апублікавала паведамленне аб выніках праведзенага эпідрасследавання.
«Па выніках праведзенага эпідрасследавання, з улікам вынікаў лабараторных даследаванняў, устаноўлена, што развіццё харчовага атручвання ў навучэнцаў у сярэдняй школе № 61 Мінска звязана з ужываннем у ежу стравы чыкен-рол “Маленькі Цэзар”. Узбуджальнік — стафілакок. У сувязі з тым, што расследаванне сітуацыі працягваецца, можна толькі меркаваць, што крыніцай інфекцыі, верагодна, з’явіўся персанал харчаблока, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы дадзенай стравы», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэв’ю: sch61.minsk.edu.by/
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20201120/1605888589-u-stalichnay-shkole-no61-adbylosya-masavae-atruchenne-dzyacey
[2] https://t.me/minzdravbelarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/atruchvanne