Адміністратыўныя краю Аджарыя і Гурыя на захадзе Грузіі з-за аварыі на магістральным трубаправодзе засталіся без газазабеспячэння. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на інфармацыю Міністэрства эканомікі і ўстойлівага развіцця Рэспублікі.
«Сёння, 28 лістапада, праз пашкоджанні на Кабулецкім адгалінаванні магістральнага газаправода Кутаісі — Сухумі падача прыроднага газу прыпыненая рэгіёнам Гурыя і Аджарыя», — гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве заяўляюць, што на ліквідацыю непаладак адпраўленыя ўзмоцненыя групы спецыялістаў. Робіцца ўсё, каб аднавіць падачу газу ў самыя кароткія тэрміны. Прычына здарэння не называецца.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/gruziya
[3] https://zviazda.by/be/tags/gaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya