У Пінскім раёне пад коламі аўтамабіля загінула жанчына. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 27 лістапада ў 20:20 68-гадовы кіроўца аўтамабіля «Таёта Лэнд Крузер 150» на 81-м км аўтадарогі Р-6 Івацэвічы — Пінск — Столін здзейсніў наезд на 68-гадовую жанчыну (на ёй не было флікераў). Яна пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам справа налева па ходзе руху аўтамабіля, — распавялі ў МУС.
Праз некалькі гадзін пенсіянерка памерла ў бальніцы. Следчымі будзе дадзеная прававая ацэнка дзеянням удзельнікаў ДТЗ.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-pinskom-rajone-pod-kolesami-avtomobilja-pogibla-zhenschina-417775-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz