Сёння а 15:12 на нумар «101» ад старэйшага лекара аператыўнага аддзела УАЗ «ГСХМД» паступіла паведамленне аб засынанні пяском чалавека ў катлаване на будоўлі па вул. Маякоўскага, 8 (насупраць), паведамляе МНС [1].
Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што на адзнацы -5 метраў у катлаване пад засыпаным пяском знаходзіцца адзін чалавек.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС работнікамі будаўнічай кампаніі быў выняты мужчына 1978 г. н. яго аглядала брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. З папярэднім дыягназам: сіндром пазіцыйнага здушвання, спалучанай траўмай жывата, закрытай траўмай грудной клеткі мужчыну шпіталізавалі.
У цяперашні час работнікамі МНС праводзяцца работы па выманні яшчэ аднаго мужчыны.
Фота: МНС
Спасылкі
[1] https://minsk.mchs.gov.by/novosti/330021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/budoulya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk