Памёр адзін з дваіх рабочых, якіх днём 28 лістапада засыпала [1] пяском на будоўлі непадалёк ад дома № 8 на вул. Маякоўскага. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны» [2].
Аднаго засыпанага мужчыну супрацоўнікі будаўнічай кампаніі дасталі да прыезду ратавальнікаў — ён быў шпіталізаваны. Іншы чалавек знаходзіўся на адзнацы -5 м у катлаване пад пяском. У 16:35 работнікі МНС дасталі другога мужчыну. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі яго смерць.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Прэв’ю: reform.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20201128/1606573260-u-minsku-na-budouli-dvaih-rabochyh-zasypala-pyaskom
[2] https://minsknews.by/skonchalsya-odin-iz-muzhchin-kotoryh-zasypalo-peskom-na-strojke-v-stolicze/
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk