Стан рабочага, якога дасталі з катлавана ў Мінску, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе Міністрэрства аховы здароўя.
«Цяпер ён шпіталізаваны ў адно з аддзяленняў БХМД. У мужчыны спалучаная траўма: ЧМТ лёгкай ступені, сіндром пазіцыйнага здушэння, траўма грудной клеткі», — адзначылі ў прэс-службе.
Нагадаем, раней паведамлялася пра тое, што на будаўнічай пляцоўцы ў Мінску былі засыпаныя [2] пяском двое рабочых. Адзін з іх быў выняты да прыбыцця падраздзяленняў МНС і шпіталізаваны, выманне другога [3] завяршылася ў 16:35. Пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатаваная яго смерць.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/sostojanie-rabochego-kotorogo-izvlekli-iz-kotlovana-v-minske-otsenivaetsja-kak-srednej-stepeni-417798-2020/
[2] https://zviazda.by/be/news/20201128/1606573260-u-minsku-na-budouli-dvaih-rabochyh-zasypala-pyaskom
[3] https://zviazda.by/be/news/20201128/1606578780-pamyor-adzin-z-muzhchyn-yakih-zasypala-pyaskom-na-budouli-u-stalicy
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne