Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў футбольнага клуба «Шахцёр» (Салігорск) з перамогай у чэмпіянаце Беларусі [1], паведамілі БЕЛТА [2] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Прадэманстраваўшы нязломны характар, цярпенне і майстэрства, змагаючыся ў кожным матчы за перамогу да фінальнага свістка, вы падарылі балельшчыкам яркае, непаўторнае відовішча», — гаворыцца ў віншаванні.</p>
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каманда «Шахцёра» змагла паставіць залатую кропку ў напружаным марафоне, захоўвалася інтрыга да апошніх хвілін. «Перакананы, што гэтая яркая перамога надасць новы імпульс развіццю футбола ў сталіцы беларускіх шахцёраў, а ваш дружны калектыў у будучым сезоне годна прадставіць Беларусь у Лізе чэмпіёнаў УЕФА», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20201128/1606578360-futbalisty-saligorskaga-shahcyora-drugi-raz-stali-chempiyonami-belarusi
[2] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-futbolistov-soligorskogo-shahtera-s-pobedoj-v-chempionate-belarusi-417796-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol