З 11:05 29 лістапада зачыненыя на ўваход і выхад чатыры станцый метро ў мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў, паведамілі [1] ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.
Зачыненыя арт. м. «Плошча Перамогі», «Кастрычніцкая», «Купалаўская» і «Няміга». Цягніка ідуць на іх без прыпынку.
Таксама на ўваход і выхад зачынены вестыбюль 2 станцыі Плошча Леніна (уваход з боку Плошчы Незалежнасці), цягнікі на дадзенай станцыі спыняюцца.
Метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.
Прэв’ю: Мінск-Навіны
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minskoemetro
[2] https://zviazda.by/be/tags/metro
[3] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten