Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Палесціна Махмуда Абаса з Міжнародным днём салідарнасці з палесцінскім народам, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Беларусь паслядоўна падтрымлівае намаганні палестынцаў і міжнароднай супольнасці, накіраваныя на аднаўленне палестынскага нацыянальнага адзінства», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сувязі Мінска і Рамале, заснаваная на прынцыпах даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, будуць паглыбляцца на карысць дзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Махмуду Абасу моцнага здароўя і поспехаў у выкананні адказнай дзяржаўнай місіі, а яго суайчыннікам — міру, згоды і росквіту.
Прэв’ю: ca-irnews.com
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-prezidentu-gosudarstva-palestina-maxmudu-abbasu-24961/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/palescina