Электрычнасць знікла 29 кастрычніка ў раёне 10:20 у мінчан, якія пражываюць на вул. Ясеніна, Громава і Слабадской. Пра гэта агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі [1] чытачы.
Як распавялі ў «Мінскэнерга», гэта адбылося з-за аварыі на высакавольтных сетках. На месца аператыўна выязджала брыгада спецыялістаў. Па стане на 11:55 падача электрычнасці ў дамы, размешчаныя на дадзеных вуліцах, была адноўленая.
Прэв’ю: kazinform.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-malinovke-chastichno-propalo-elektrichestvo-uznali-pochemu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk-3
[3] https://zviazda.by/be/tags/malinauka
[4] https://zviazda.by/be/tags/elektrychnasc