Сайты адразу некалькі папулярных рэсурсаў па адсочванні пасылак перасталі адчыняцца ў беларусаў 28 лістапада. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі [1] чытачы.
Так, не адчыняюцца сайты gdeposylka.ru, parcelsapp.com, posylka.net, 1track.ru. Пры пераходзе на іх з’яўляецца паведамленне наступнага зместу: «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».
Інфармацыі аб блакаванні дадзеных рэсурсаў ад Мінінфарма краіны на дадзены момант не паступала.
Прэв’ю: mogilevnews.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belorusy-ne-mogut-vospolzovatsya-srazu-neskolkimi-resursami-po-otslezhivaniyu-posylok/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pasylka
[3] https://zviazda.by/be/tags/poshta
[4] https://zviazda.by/be/tags/pashtovaya-suvyaz