Па выніках перапісу 2019 года колькасць мужчын з вышэйшай адукацыяй, якія жывуць у Мінску, склала 235,8 тыс., паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» ў Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Пры гэтым сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 167,8 тыс. мінчан, прафесійна-тэхнічную — 159,1 тыс. Усяго ж у 2019 годзе ў сталіцы налічвалася 923,3 тыс. прадстаўнікоў моцнага полу.
На 1 000 мужчын ва ўзросце 10 гадоў і старэй вышэйшую адукацыю ў 2019 годзе мелі 292 чалавекі, прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную — 405 чалавек.
Прэв’ю: vitvesti.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-prozhivaet-2358-tys-muzhchin-s-vysshim-obrazovaniem/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzhchyny
[3] https://zviazda.by/be/tags/vysheyshaya-adukacyya