У рамках чацвёртага этапу сваёй праграмы.
Кітай плануе пабудаваць прататып месяцовай навукова-даследчай станцыі ў рамках рэалізацыі чацвёртага этапу сваёй месяцовай праграмы. Аб гэтым паведаміў галоўны канструктар дадзенай праграмы У Вэйжэнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Прататып складаецца з некалькіх зондаў, якія знаходзяцца на месяцовай арбіце і на паверхні Месяца, і будзе здольны праводзіць навукова-тэхналагічныя даследаванні на натуральным спадарожніку Зямлі, а таксама тэставанне тэхналогій для асваення і выкарыстання месяцовых рэсурсаў, адзначыў ён на міжнародным аэракасмічным форуме-2020, які адбыўся ў гарадскім павеце Вэньчан астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай). Кітайскія навукоўцы гатовыя супрацоўнічаць з замежнымі калегамі па стварэнні міжнароднай месяцовай навукова-даследчай станцыі, сказаў У Вэйжэнь, які таксама з’яўляецца членам Кітайскай акадэміі інжынерных навук.
Як вядома, Кітай на мінулым тыдні запусціў зонд «Чан’э-5» для збору і дастаўкі на Зямлю узораў грунту з паверхні Месяца. Гэта азначае завяршэнне трэцяга этапу кітайскай месяцовай праграмы.
На чацвёртым этапе праграмы, апарат «Чан’э-7» будзе здзяйсняць усебаковае даследаванне антарктычнай тапаграфіі, складу матэрыялаў і касмічнага асяроддзя Месяца, сказаў кітайскі навуковец. Місія зонда «Чан’э-8» мяркуе правядзенне навукова-даследчых выпрабаванняў і тэставанне ключавых тэхналогій.
Прэв’ю: ufonews.su
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya