Выдаткавана ў Кітаі.
Агульны аб’ём інвестыцый Кітая ў адукацыйную сферу летась упершыню перавысіў адзнаку за 5 трлн юаняў (748,8 млрд долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэта на 8,74 працэнта больш у параўнанні з аналагічным паказчыкам за 2018 год, калі агульны аб’ём склаў 4,6 трлн юаняў. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Міністэрства адукацыі КНР.
У прыватнасці, дзяржаўныя выдаткі на адукацыю павялічыліся на 8,25 працэнта ў гадавым вылічэнні і перавысілі за 4 трлн юаняў — 4,04 працэнта ВУП Кітая. Паводле афіцыйных даных, гэтыя асігнаванні застаюцца на ўзроўні больш за 4 працэнтаў ВУП на працягу васьмі гадоў — з 2012-га.
Прэв’ю: rusrand.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya