У кастрычніку аператыўнікі наркакантролю Гомельшчыны затрымалі 36-гадовага жыхара абласнога цэнтра. Ён прадаў дозу наркотыка, паведамляе МУС [1].
Па месцы жыхарства наркадзяльцоў і на прадпрыемстве, дзе ён працуе, знайшлі амаль 1 кг марыхуаны. Канфіскаваны наркотык прызначаўся для продажу нарказалежным. Таксама выявілі прыстасаванні для ўжывання наркотыкаў.
Па фактах незаконнага збыту і захоўвання з мэтай з побыту наркатычных сродкаў у буйным памеры распачаты крымінальныя справы. Мужчына арыштаваны.
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/4514
[2] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[3] https://zviazda.by/be/tags/gomel