1 снежня адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў АДКБ. Яно пройдзе па відэаканферэнцсувязі, паведамляе Міністэрства абароны [1].
У пасяджэнні СМА АДКБ прымуць удзел кіраўнікі абаронных ведамстваў узброеных сіл дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась і начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў.
Беларуская дэлегацыя будзе прадстаўлена Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным.
На парадку дня - шэраг пытанняў у ваеннай, ваенна-тэхнічнай і ваенна-навуковай сферы.
Бакі таксама абмяняюцца думкамі адносна выклікаў і пагроз ваеннай бяспекі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.
Прынятыя ў рамках пасяджэння рашэнні будуць накіраваны на выпрацоўку агульных падыходаў і механізмаў па развіцці ваеннага складніка АДКБ, адзначылі ў ваенным ведамстве.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb