У Беларусі распрацаваны праект праграмы мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцей да 2025 года, Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення тарфяной прамысловасці ДВА «Белпалівагаз» Міхаіл Хаміцэвіч, інфармуе БЕЛТА [1].
«У бягучым годзе распрацавана праграма комплекснай мадэрнізацыі вытворчасці на 2021-2025 гады. Яе асноўная мэта — дыверсіфікацыя паліўна-энергетычнага балансу рэспублікі за кошт выкарыстання тарфяной прадукцыі, забеспячэнне спажыўцоў тарфянога паліва ў поўным аб’ёме, а таксама забеспячэнне бясстратнай работы арганізацый тарфяной галіны», — сказаў Міхаіл Хаміцэвіч.
Праект праграмы распрацаваны з улікам узгодненасці з праектам праграмы па энергазберажэнню на 2021-2025 гады і ўвязаны з паліўна-энергетычным балансам да 2030 года.
Аб’ёмы вытворчасці тарфяной прадукцыі ў праграме сфарміраваны ў адпаведнасці з заяўкамі патэнцыйных спажыўцоў.
Сярод стратэгічных задач галіны Міхаіл Хаміцэвіч назваў павелічэнне тарфянога паліва на аб’ектах цэментнай галіны да 511 тыс. т у год, а таксама працяг працы па пераводзе цеплакрыніц ЖКГ на тарфяное паліва.
На тэрыторыі Беларусі запасы торфу ацэньваюцца прыкладна ў 2,4 млрд т, з якіх для прамысловай распрацоўкі прыдатныя больш за 300 млн т, або 12%. Арганізацыі тарфяной прамысловасці распрацоўваюць 1,3% ад агульнага аб’ёму запасаў тарфяной сыравіны ў рэспубліцы і здабываюць каля 2 млн т торфу.
Прэв’ю: ogorod.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/v-belarusi-razrabotan-proekt-programmy-modernizatsii-torfjanyh-proizvodstv-do-2025-goda-417916-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/torf