1 снежня адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У пасяджэнні па відэасувязі прыме ўдзел Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, паведамляе [1] сайт АДКБ.
Пасяджэнне пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргея Лаўрова.
На парадку дня сустрэчы - стан і перспектывы развіцця глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама ключавыя аспекты дзейнасці арганізацыі.
- Таксама будуць падведзены вынікі старшынства Расіі, якое пяройдзе да Таджыкістана. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўзаемадзеянню АДКБ з ААН з акцэнтам на праблематыку міратворчасці, – паведамілі ў АДКБ.
Спасылкі
[1] https://odkb-csto.org/news/news_odkb/1-dekabrya-v-rezhime-videokonferentsii-sostoitsya-zasedanie-soveta-ministrov-inostrannyykh-del-gosud/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adkb