2-3 снежня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце пройдзе III Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў — сацыяльны дагавор». Яго арганізатарам выступае Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ.
Cімпозіум уключаны ў План мерапрыемстваў Савета па ўстойліваму развіццю Рэспублікі Беларусь на 2020-2021 гады і План мерапрыемстваў Маладзёжнай кампаніі «Будучыня, якую мы хочам», якая рэалізуецца Міністэрствам адукацыі і Офісам Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Прадстаўніцтваў агенцтваў ААН.
У рамках сімпозіума адбудзецца пленарнае пасяджэнне «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця: вектары зменаў», цырымонія ўзнагароджання Маладзёжных паслоў Мэтаў устойлівага развіцця, круглы стол «Адукацыйны кампанент як драйвер дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця», а таксама панэльная дыскусія «Адказныя рашэнні і інавацыі як метадалогія ўцягвання людзей у працэсы адаптацыі да зменаў клімату: лепшыя еўрапейскія практыкі».
Таксама адбудзецца meet-up «Адукацыя для мэт ўстойлівага развіцця: паспяховы вопыт арганізацыі практык для ўсіх пакаленняў і прасоўвання мэтаў устойлівага развіцця ў мясцовых супольнасцях і рэгіёнах».
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: mininform.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/simpozium-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/mety-ustoylivaga-razviccya
[3] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/moladz