Злачынства было здзейснена ўвечары 27 лістапада, паведаміла [1] прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў тэлеграм-канале. У гандлёвую кропку па продажы каштоўнасцяў зайшоў мужчына і папрасіў паказаць яму залатыя ланцужкі. Прадавец дастала падстаўку з 25 адзінкамі тавару на суму больш за 113 тысяч рублёў.
Некалькі секунд наведвальнік разглядаў ўпрыгажэнні, пасля чаго схапіў іх і ўцёк. Частку ланцужкоў ён упусціў у зале.
На пошук зламысніка быў арыентаваны ўвесь асабісты састаў віцебскай міліцыі і падраздзялення прылеглых абласцей. На працягу трох сутак сышчыкі адпрацоўвалі розныя версіі таго, што адбылося і правяралі на дачыненне да рабунку сотні чалавек. У выніку падазраванага, 30-гадовага расіяніна, затрымалі ў абласным цэнтры. Міліцыянеры знайшлі ў яго частку выкрадзенага.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за рабаванне.
Зараз працягваецца аператыўна-следчая праца па ўстанаўленні ўсіх абставінаў злачынства, а затрыманы правяраецца на дачыненне да здзяйснення іншых супрацьпраўных фактаў.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/yuvelirnaya-krama
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/rabavanne