Ва ўборцы і процігалалёднай апрацоўцы вуліц сталіцы штосутачна задзейнічаны каля 500 адзінак спецтэхнікі. Пра гэта паведамляе [1] тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна». У цяперашніх умовах надвор'я, калі няма багатых снегападаў, у змену працуе ў сярэднім 250 адзінак.
Дарожныя службы працуюць кругласутачна ў дзве змены.
Штосутачна на вуліцах сталіцы працуюць каля 500 прыбіральшчыкаў тэрыторый, якія забяспечваюць чысціню і бяспеку пешаходных зон, спускаў ў падземныя пераходы, прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.
За 29 лістапада для процігалалёднай апрацоўкі вуліц выкарыстана 610 т солі і 341 т пясчана-саляной сумесі. Улічваючы перапады тэмпературы са станоўчай на адмоўную, пра якія папярэджваюць сіноптыкі, у горадзе будзе працягнута прымяненне рэагентаў для барацьбы з зімовай слізкасцю.
Прэв’ю: Мінск-Навіны
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minskiygorispolkom
[2] https://zviazda.by/be/tags/spectehnika
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryborka
[4] https://zviazda.by/be/tags/galalyod