1 снежня ва Узброеных Сілах Беларусі стартуе новы навучальны год. У злучэннях і воінскіх часцях сёння праходзяць урачыстыя пастраенні і мітынгі. Пра гэта паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны.
2020 — 2021 навучальны год вызначаны як Год баявой гатоўнасці: ён будзе насычаным па колькасці і маштабе спланаваных мерапрыемстваў.
Будзе завершана планаванне на сярэднетэрміновую перспектыву будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Працягнецца аснашчэнне новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Органы ваеннага кіравання засяродзяць намаганні на падрыхтоўцы і правядзенні сумеснага з Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі стратэгічнага вучэння «Захад-2021». Яно пройдзе восенню на тэрыторыі Беларусі.
Сярод асноўных задач падрыхтоўкі Узброеных Сіл у новым навучальным годзе — падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, а таксама ўдасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх частак.
Прэв’ю: з адкрытых крыніц
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby/3260
[2] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuchalny-god
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-abarony