У Мінску затрымана кампанія маладых людзей, якія пашкодзілі чатыры аўтамабілі на тэрыторыі Ленінскага раёна. Пра гэта паведамляе МУС [1].
Ноччу 31 кастрычніка 19-гадовы студэнт сталічнай ВНУ, які знаходзіўся са сваімі сябрамі ў двары жылога дома, скакаў па аўтамабілях. Таварышы здымалі ўсё, што адбываецца на камеру, і не заміналі проціпраўным дзеянням адзін аднаго.
У выніку сваіх дзеянняў малады чалавек пашкодзіў чатыры аўтамабілі, а таксама аказаў актыўны супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні.
- У ходзе далейшых разбіральніцтваў высветлілася, што вышэйзгаданы хлопец таксама датычны да пашкоджання шэрынгавага ровара. Агрэсіўныя дзеянні студэнта таксама засняў яго аднагрупнік, – паведамілі ў МУС.
Агульная сума шкоды склала больш за 1200 рублёў.
Прэв’ю: neg.by
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/4614
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne