Супрацоўнікамі Івацэвіцкага РАУС на аўтадарозе «Ліда - Слонім - Быцень» паблізу вёскі Дабрынёва затрыманы аўтамабіль «Івека» пад кіраўніцтвам непрацуючага 31-гадовага жыхара, паведамляе МУС [1].
У салоне транспартнага сродку выяўлена 600 пластыкавых ёмістасцяў аб'ёмам 5 літраў кожная са спіртазмяшчальнай вадкасцю без адпаведных дакументаў.
Кіроўца растлумачыў, што груз агульным аб'ёмам у 3 тысячы літраў прызначаўся для асабістага выкарыстання.
Гаручая вадкасць на суму 60 000 рублёў канфіскавана. У цяперашні час праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://brest.mvd.gov.by/ru/news/3268
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivacevicki-rayon