Курс «SexEd» палавога выхавання для бацькоў падлеткаў распрацаваў студэнт БДУ.
Iдэя належыць трэццякурснiку факультэта сацыякультурных камунiкацый Артуру Корбуту. У каманду распрацоўшчыкаў увайшлi таксама другакурснiца факультэта мiжнародных адносiн БДУ Алiна Самойленка i псiхолаг-практык, выпускнiца БДПУ iмя Максіма Танка Мiла Ведрава.
Актуальнасць iнiцыятывы абумоўлена адсутнасцю прафесiйнай падрыхтоўкi сям'i ў пытаннях палавога выхавання дзяцей. Адукацыйны курс «SexEd» арыентаваны на бацькоў, якiя адчуваюць збянтэжанасць i сарамлiвасць пры абмеркаваннi гэтых пытанняў i жадаюць выбудаваць даверлiвыя адносiны з дзецьмi-падлеткамi.
Цяпер сем'ям у нашай краiне прапануюцца толькi iндывiдуальныя кансультацыi псiхолагаў i сексолагаў. Адметнасцю курса «SexEd» з'яўляецца комплексны падыход у навучаннi, як аптымальна весцi гутарку на анатама-фiзiялагiчныя i сацыяльна-псiхалагiчныя тэмы з дзецьмi.
Праграма ўключае 12 запiсаных лекцый па вывучэннi псiхасексуальнага развiцця, гендарнай iдэнтычнасцi i экспрэсii, адносiн з дзецьмi падчас iх першай закаханасцi i г. д. Слухачам будзе прапанавана таксама выкананне тэарэтычных i практычных заданняў. Удзельнiкi праграмы змогуць абмяняцца думкамi з iншымi бацькамi i псiхолагам, а таксама пры неабходнасцi звярнуцца па прафесiйную кансультацыю ў чат падтрымкi.
На цяперашнiм этапе студэнт працуе над запаўненнем сайта i сацыяльных сетак. «SexEd» будзе размешчаны на навучальнай платформе GetCourse. Запуск пiлотнай версii плануецца ў студзенi 2021 года.
Трэба дадаць, што Артур Корбут са сваёй iнiцыятывай «SexEd» стаў пераможцам конкурсу iнавацыйных праектаў БДУ «INNSTART BSU». У якасцi ўзнагароды ён атрымаў фiнансавую падтрымку ад НТП «Унiтэхпрам БДУ» i магчымасць удзелу ў акселерацыйнай праграме кампанii KrokIT.
Надзея НIКАЛАЕВА
Фота: shkolazhizni.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/student
[6] https://zviazda.by/be/tags/padletki
[7] https://zviazda.by/be/tags/seks