Спецыялісты ўсіх натарыяльных бюро і натарыяльных кантор Беларусі 4 снежня правядуць дабрачынную акцыю па бясплатнаму кансультаванню беларусаў і гасцей краіны, традыцыйна прымеркаванай да Дня юрыста.
Цягам усяго дня ў рэжыме анлайн атрымаць адказы можна будзе на пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі натарыусаў, накшталт афармлення спадчынных правоў, складання завяшчання, шлюбнага дагавору, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншага.
Каб мінімізаваць асабістыя стасункі і абараніцца ад магчымай рызыкі захворвання на каранавірус, натарыусы будуць кансультаваць па тэлефонам ці праз відэасувязь у месэнджарах. Фармат стасункаў можна вызначыць загадзя, пазваніўшы ў натарыяльную кантору ці натарыяльнае бюро. Поўны спіс гэтых устаноў і іх кантакты можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты у раздзеле «Знайсці натарыуса» [1].
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: examen.ru
Спасылкі
[1] https://belnotary.by/spravochnaya-informatsiya/nayti-notariusa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yurysty
[3] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/advakaty