Гэтая опцыя даступная ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» і на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by [1].
Сэрвіс «Анлайн-табло» дазваляе карыстальнікам атрымліваць інфармацыю пра бягучы час прыбыцця (адпраўлення) цягнікоў, іх спазненні, нумарах платформаў і пуцей адпраўлення (прыбыцця), парадку нумарацыі вагонаў (з «галавы» або «хваста» цягніка), нагадалі ў прэс-цэнтры магістралі. Уся гэтая інфармацыя дублюецца з адзінай сістэмы, якая кіруе інфармацыйнымі табло на вакзалах.
У цяперашні час сэрвіс «Анлайн-табло» прадастаўляе актуальную інфармацыю па вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі, Брэст, Віцебск, Гомель і Магілёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] http://www.rw.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[3] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-tablo