Яна накіраваная на прыцягненне ўвагі студэнтаў і маладых навукоўцаў да антынавуковасці даследаванняў, а таксама дэманстрацыю фундаментальнага падыходу да вырашэння несур’ёзных праблем.
З дакладамі выступяць 15 студэнтаў і аспірантаў БДУ. Яны прадставяць свае работы ў двух секцыях: «Прыродазназўчыя і дакладныя навукі» і «Гуманітарныя і грамадскія навукі». Аб такіх паняццях, як «тэлегонія» і «хвалевая генетыка» раскажа другакурсніца хімічнага факультэта Анастасія Салавейка. Другакурсніцы факультэта філасофіі і сацыяльных навук Валерыя Міронава і Анастасія Іванова раскрыюць «Таямніцу стагоддзя: жыццё па-за часам», падзеляцца здагадкамі аб існаванні па-за прасторай і часам людзей, надзеленых унікальнымі здольнасцямі.
Напрыканцы канферэнцыі вызначаць аўтараў найлепшых работ. Крытэрыямі ацэнкі з’яўляюцца якасць дакладу, абгрунтаванасць, лагічнасць, гумарыстычны складнік прадстаўленай інфармацыі і іншыя.
Канферэнцыя адкрыецца сёння ў 16.30. Месца правядзення — корпус БДУ па вуліцы Ленінградская, 16, аўд. 212.
Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства можна ў групе «Укантакце» [1].
Арганізатарам форуму выступае Студэнцкі савет па якасці адукацыі БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: facebook.com
Спасылкі
[1] https://vk.com/ssko_public
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu