Пра гэта паведамляе сайт Магілёўскага абласнога аддзялення «Беларускага дзіцячага фонду».
У абласным цэнтры будзе арганізавана маштабная акцыя ў падтрымку дзяцей з ліку сірот, інвалідаў, хворых, а таксама дзяцей са шматдзетных сем'яў. У рамках марафону на працягу двух месяцаў ва ўсіх раёнах вобласці пройдзе шэраг мерапрыемстваў.
А пачалося ўсё з традыцыйнага тыдня міласэрнасці. Напярэдадні міжнароднага Дня інвалідаў дзяцей з асаблівасцямі развіцця запрасілі ў абласны тэатр лялек на спектакль «Самы маленькі самалёт у свеце». Пастаноўка нагадала гледачам, як важна быць дружнымі і ніколі не здавацца!
Часткай дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стане тэлемарафон на «Беларусь 4 — Магілёў», які пройдзе ў прамым эфіры 18 снежня. Далучыцца да добрай справы можа кожны.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота bdf.mogilev.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/magilyouskaya-voblasc
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzeci