Здарэнне адбылося днём 29 лістапада, паведамляе МУС [1].
Аўтамабіль Дэпартамента аховы пад'ехаў да скрыжавання, калі кампанія падлеткаў пераходзіла дарогу па вуліцы Русіянава. Раптам з боку непаўналетніх пешаходаў у аўтамабіль паляцелі камяні. Адзін з іх трапіў у заднія дзверы.
Нарад ДАІ затрымаў 16-гадовага падлетка, які вучыцца ў прафесійным ліцэі.
- У дачыненні да хлопца следчыя распачалі крымінальную справу за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, - праінфармавалі ў МУС.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus