На дыялогавых пляцоўках і ў парламенце сабрана больш за 8 тыс. прапаноў па змяненні Канстытуцыі Беларусі, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч у эфіры тэлеканала АНТ [1].
Паводле слоў дэпутата, зваротаў ад грамадзян паступіла яшчэ больш. Прапановы тычацца розных сфер: рэформы выбарчай сістэмы, змены палітычнага ладу краіны, сацыяльных пытанняў.
«Сёння ўсе гэтыя пытанні сабраны ў адзін дакумент і адпраўленыя ў адпаведныя камісіі для таго, каб іх потым абмяркоўвалі на Усебеларускім народным сходзе», — распавёў Сяргей Клішэвіч.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://ont.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-klishevich
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-dyyalog