На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2] Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына” [3], які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі [4].
Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі (асабліва шмат удзельнікаў з Мінскай і Магілёўскай абласцей), а таксама з-за мяжы (у прыватнасці, з Італіі). Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс. Гэта пацвярджае неабходнасць і запатрабаванасць грамадства ў такіх праектах. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень творчых прац нашых удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя водгукі гледачоў. Нагадваем, што творчыя працы ацэньвалі не толькі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і запрошанае экспертнае журы:
Вылучыць лепшых сярод такой колькасці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях (6–9 г., 10–13 г., 14–17 г., 18 +). Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу! Аднак адразу ж анансуем, што на гэтым конкурс і ўзнагароды не заканчваюцца (падрабязнасці ніжэй)!
У катэгорыі 6–9 гадоў перамаглі:
Пераможцы ў катэгорыі 10–13 гадоў:
У катэгорыі 14–17 гадоў лепшымі сталі:
Сярод удзельнікаў катэгорыі 18 + узнагароджваюцца:
Прыз глядацкіх сімпатый (за найбольшую колькасць падабаек у конкурснай групе на facebook) за казку “Пра дзеда і ўнука” атрымліваюць Скарабагатаў Іван і Рогалева Эліна (ДУА “Магілёўская дзяржаўная гімназія”).
Прыз сімпатый ад часопіса “Маладосць” дастанецца Колесавай Арыне (15 г.) за верш “Ты руку сваю забінтавала” (ДУА “Сярэдняя школа № 1 імя героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава") і Кузаўкову Ягору (15 г.) за верш “Кветка шчасця” (ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”).
У намінацыі “За жывое слова” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” перамогу атрымалі Шчэрбаў Яраслаў (15 г.) за верш “Падарожнае” (ДУА “Маладзечанская школа-інтэрнат”) і Новікава Таццяна (54 г.) за верш “На блакіце ды шэрыя плямы” (ДУА “Яслі-сад № 18 г. Магілёва").
Акрамя таго, мы не маглі пакінуць без увагі некаторыя працы, якія нас уразілі, але не патрапілі ў лік пераможцаў. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць асобных удзельнікаў у наступных намінацыях.
Лепшы з самых маленькіх чытальнікаў: Катлярова Лізавета, 5 г., верш “Родная мова, цудоўная мова” (ДУА “Дзіцячы сад в. Разанцы” Мсціслаўскага раёна).
Самы сталы чытальнік: Круглік Людміла, 71 г., верш “Залатая, асенняя раніца” (народны літаратурны клуб “Выток” Дзяржынскай раённай бібліятэкі).
За выразнасць чытання:
За творчы падыход:
За эмацыянальнасць і артыстызм:
За душэўнасць і пранікнёнасць:
За шчырасць:
За абаяльнасць і харызматычнасць:
Незабыўны вобраз:
Сапраўдны артыст: Бойкаў Іван, 16 г., верш “Партызанскі баян” (ДУА “Гімназія г. Барань”, Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
“Тэатр аднаго акцёра”:
За лепшую тэатралізацыю:
За лепшае музычнае ўвасабленне верша:
За чысціню літаратурнай мовы:
За нестандартны падыход: Халянкоў Георгій і Ярмак Вераніка (11 клас) з вершамі “Дарагая… Каханая", “Калі вусны шапталі” (ДУА “Сярэдняя школа № 30 г. Мінска”).
За лепшае афармленне выступу:
Сярод абраных нашымі ўдзельнікамі твораў У. Дубоўкі часцей за ўсё чыталі вершы “Родная мова, цудоўная мова”, “О, Беларусь, мая шыпшына”, “Залатая, асенняя раніца”, “Пальцы жоўтых кляновых лістоў” і казку “Пра дзеда і ўнука”. У сувязі з гэтым, журы адзначыла яшчэ некалькіх чытальнікаў у 5 наступных намінацыях:
За лепшае чытанне верша “Родная мова, цудоўная мова”:
За лепшае чытанне верша “О, Беларусь, мая шыпшына”:
За лепшае чытанне верша “Залатая, асенняя раніца”: Багдзевіч Надзея, 15 г. (ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”).
За лепшае чытанне верша “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”: Мельнікава Лізавета, 14 г. (ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).
За лепшае чытанне казкі “Пра дзеда і ўнука”: Мініч Анастасія, 5 клас (Агарэвіцкая сярэдняя школа Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).
Выказваем падзяку самым актыўным арганізацыям, сярод якіх Бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” г. Маладзечна; Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка; Дзяржынская раённая бібліятэка; Палац культуры г. Барань (узорны тэатр “Вясёлка”); “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”; бібліятэкі Докшыцкай ЦБС.
Таксама хацелася б адзначыць самыя актыўныя ўстановы адукацыі: “Мілявіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мастоўскага раёна; “Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат”; “Суражскі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова” Віцебскага раёна; “Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я. Коласа” Пінскага раёна; “Сярэдняя школа в. Знаменка” Брэсцкага раёна; “Сярэдняя школа № 1 г. Ліды"; “Пачатковая школа № 39 г. Мінска"; “Бараўлянская сярэдняя школа” і “Бараўлянская гімназія” Мінскага раёна; “Сярэдняя школа № 2” г. Докшыцы; “Сярэдняя школа № 2” г. Слаўгарада; “Сярэдняя школа № 10” г. Оршы; сярэднія школы № 27 і № 34 г. Бабруйска; “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава”; сярэднія школы № 5, № 15, № 35, № 37 г. Магілёва; “Цярэшкавіцкая сярэдняя школа” Гомельскага раёна; “Сярэдняя школа г.п. Дамачава” Брэсцкага раёна; “Разанцаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Мсціслаўскага раёна.
Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!
Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” [3] і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube [5].
Паколькі для ўдзелу ў конкурсе была пададзена нечакана вялікая колькасць творчых прац высокага ўзроўню, арганізатары вырашылі не ставіць кропку ў дадзеным праекце. Дзякуючы вашай актыўнасці і грамадскаму рэзанансу на конкурс звярнулі ўвагу новыя спонсары і партнёры. Каб падтрымаць агульную цікавасць не толькі да творчасці Уладзіміра Дубоўкі, але і ўсёй беларускай літаратуры, конкурс будзе мець свой працяг. Ідзе нават гаворка пра магчымасць дадатковых узнагарод і падарункаў найбольш актыўным і папулярным удзельнікам. У хуткім часе мы анансуем нашы новыя ініцыятывы. Заставайцеся з намі!
Удзельнікі, якія атрымалі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны на выніковым мерапрыемстве конкурсу, якое плануецца правесці вясной, пры паляпшэнні эпідэміялагічнай сітуацыі. Пераможцам у дадатковых намінацыях дыпломы будуць высланы поштай.
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.facebook.com/groups/716805165585116/?ref=share
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[5] https://www.youtube.com/playlist?list=PLc9Ao5sjhiI0DXKjHaekM0VB0eke05nMg
[6] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/vyniki-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna/