Мінлясгас апублікаваў кошты на навагоднія ёлкі ў сваім тэлеграм-канале [1].
Як адзначылі ў ведамстве, сярэдні кошт навагодняга дрэва на гандлёвых кірмашах і складах лясгасаў складзе:
На складах лясніцтваў ёлкі будуць каштаваць танней: 7, 9 і 13 рублёў адпаведна.
У Мінлясгасе адзначылі, што мінімальны кошт на ёлкі будзе ў Брэсцкай вобласці – дрэвы вышынёй да метра тут будуць каштаваць усяго 6,9 рублёў. А вось самыя высокія цэны будуць у Мінску і Мінскай вобласці: 12,2 рублёў за аналагічнае дрэва.
У ведамстве звярнулі ўвагу на тое, што агучаныя кошты дзейнічаюць толькі ў кропках Мінлясгаса. Кошты на навагоднія дрэвы ў кадках пакуль фармуюцца. Але вядома, што іх будуць прадаваць ва ўсіх населеных пунктах, дзе жыве больш за 30 тысяч чалавек.
Спасылкі
[1] https://t.me/minleshoz
[2] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas